Уважаемые читатели!
Наш сайт переехал на новую площадку – www.mpravda.by
6 сентября 2014 года в Заславле в День белорусской письменности был презентован новый интернет-портал «Мінскай праўды».
По старому адресу www.minpraud.by можно ознакомиться с архивом публикаций за 2008-2014 годы.

Поиск:
Архив
Главное

ПРИЛОЖЕНИЯ


Все приложения

Таямнiчая кнiга

07 августа 2014
Разам
Скарыстаўшы шырокія магчымасці, тут аформілі цікавую залу — “Літаратурную гасцёўню”, дзе праводзяць усе масавыя мерапрыемствы. Да 110-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Паўлюка Труса, чыё імя носіць бібліятэка, арганізавалі пастаянна дзеючую выставу, прысвечаную яго жыццю і творчасці.  Апрача фотаздымкаў, дакументаў і кніг там ёсць унікальныя даваенныя выданні твораў пісьменніка, перададзеныя сюды з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
 
 
Загадчыца дзіцячай бібліятэкі Таццяна Іванова ведае, што параіць Каці Бурай і Але Кучук

Таксама ў “Літаратурнай гасцёўні” цяпер ёсць магчымасць ладзіць персанальныя выставы мастакоў, у тым ліку мінскіх. Адна з іх — Уладзіміра Сайко — экспанавалася падчас майго прыезду.

Сумесна з раённай газетай “Чырвоная зорка” ў бібліятэцы праводзяцца пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Нёманец”. Частыя госці тут — сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, мясцовыя творцы Дзмітрый Вінаградаў, Таццяна Цехнебедзіна, Галіна Нічыпаровіч, Зоя Калкоўская, рэдактар газеты Віктар Сабалеўскі.

Ну а самае вялікае мерапрыемства, якое прайшло ў Палацы культуры Узды ў цэлым і ў бібліятэцы ў прыватнасці і пра якое ўзгадваюць і зараз, — гэта найцікавейшае тэатральнае прадстаўленне “Дом, у якім жыве дабрыня” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”.

“У фае Палаца культуры нашы бібліятэкары аформілі кніжныя выставы “Пісьменнікі Уздзеншчыны — дзецям”, “Лепшых кніг адкрыты вам старонкі” ды іншыя, — распавядае дырэктар ЦРБ Аксана Драчан. — Запрасілі мясцовых пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей. Арганізавалі выставукірмаш Выдавецкага дома “Звязда”. Ну а галоўнымі дзеючымі асобамі сталі Бураціна і Мальвіна. Яны жыва, цікава, з разнастайным музычным суправаджэннем праводзілі мерапрыемства. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Святлана Нісцюк падрыхтавала слайд-шоу “Дом, у якім жыве дабрыня”. У праграму ўвайшлі таксама гульні, конкурсы, літаратурныя віктарыны. Мы падрыхтавалі выступленне пераможцаў абласнога конкурсу чытальнікаў “Беларуская жывая класіка”. Дзеці дэкламавалі ўрыўкі з твораў — на роднай мове, у музычным суправаджэнні. У гэтую ж праграму ўключылі і чытанне ўрыўкаў з твораў мясцовых пісьменнікаў. Падчас мерапрыемства выступіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Цыдзік. Ён перадаў нашай бібліятэцы ад мясцовых прадпрымальнікаў кнігі Выдавецкага дома “Звязда” — каля 150 асобнікаў. Са сваімі нумарамі выступілі сябры спартыўнага клуба. Вось так — весела, цікава, з добрым настроем — мы правялі вялікае свята, якое вельмі ўсім спадабалася”.

Супрацоўнікі Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі стараюцца запрашаць да сябе ўсе катэгорыі насельніцтва. Так, старэйшаму чытачу  больш за 90 год. З кнігамі ў аддаленыя вёскі рэгулярна выпраўляецца бібліёбус. Да аматараў чытання ездзіць бібліятэкар Аксана Івашкевіч, якая прымае заказы на літаратуру і развозіць замоўленае.

А каб зацікавіць самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі, для іх заказваюць маляўніча аформленыя кнігі, кніжкі з сюрпрызам: націснеш на кнопачку — з’яўляецца кветка, званочак і г.д. Аказваецца, зараз ёсць нават кнігі з акулярамі 3D! На іх, усміхаецца Аксана Драчан, цэлая чарга з ліку дзяцей і падлеткаў..

Самыя актыўныя школьнікі ўлетку чытаюць праграмную літаратуру. Выбіраюць і кнігі для душы. Па іх у бібліятэку прыходзяць Каця Бурая і Ала Кучук. Яны жывуць непадалёк ад новага Палаца культуры, таму часта сюды прыбягаюць. Няблага арыентуюцца ў фондах, любяць ва ўтульнай чытальнай зале з адмысловым афармленнем пагартаць часопісы.

“Зараз у нас 2.180 юных чытачоў, — распавядае загадчыца дзіцячай бібліятэкі Таццяна Іванова. — І колькасць іх расце. Пасля пераезду ў новы будынак аматараў кніг і перыёдыкі стала нашмат больш. Прыемна бачыць, што ў дзяцей знаходзіцца час і жаданне не толькі для камп’ютарных гульняў, але і для чытання”.

І гэта сапраўды радуе. Усё ж папяровая кніга — яна асаблівая: захапляльная, жывая, маляўнічая. І блізкая, як добры сябар.


Святлана АДАМОВІЧ
Фото аўтора.
Комментариев: 0
Добавить комментарий
Имя


ОрганыСайтМинский
МинистерствоНациональныйИнтернет-портал
РегиональныйИнтернет-порталРадио
ПрисоединяйтесьПрисоединяйтесьПрисоединяйтесь

НОВОСТИ В БЕЛАРУСИ

Средний чек туриста посчитают в Беларуси
04.09.2014
В Беларуси внедрят сателлитные (вспомогательные) счета в туризме. Об этом сообщил директор департамента по туризму Минспорта и туризма Вадим Кармазин.
Около Br2 млрд выделено на разработку первой очереди проекта реконструкции Старого замка в Гродно
04.09.2014
Около Br2 млрд выделено на разработку проекта реконструкции Старого замка в Гродно. Об этом сообщила главный специалист главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского облисполкома Оксана Коханова.
БКК стала лидирующим поставщиком калия в Бразилию, заняв 30% рынка
04.09.2014
ОАО "Белорусская калийная компания" стало лидирующим экспортером калия в Бразилию, заняв около 30% рынка этой страны, по данным IFA (Международной ассоциации производителей удобрений). Об этом сообщили в пресс-службе БКК.
В Беларуси в I полугодии открыто 18 кризисных комнат для помощи жертвам домашнего насилия
03.09.2014
В Беларуси в первом полугодии текущего года открыто 18 кризисных комнат, сообщила главный специалист отдела народонаселения, гендерной и семейной политики Министерства труда и социальной защиты Елена Комлик.
Праздник-конкурс
03.09.2014
Около 120 человек примут участие в областном празднике-конкурсе художественного и декоративно-прикладного искусства для людей с ограниченными возможностями "Солнечный мир для всех" 5 сентября в Витебске. Об этом сообщили в Витебском областном краеведческом музее.
В Брестской крепости планируют периодически проводить бесплатные экскурсии для студентов и учащихся
03.09.2014
В мемориальном комплексе "Брестская крепость-герой" прорабатывают вопрос организации периодического бесплатного экскурсионного обслуживания групп студентов и учащихся. Об этом сообщил директор комплекса Григорий Бысюк.

НОВОСТИ МИНСКАЯ ОБЛАСТЬ

Кинотеатр
04.09.2014
Кинотеатр "Москва" станет новой фестивальной площадкой Минского международного кинофестиваля "Лістапад". Здесь пройдут торжественные церемонии открытия и закрытия 21-го по счету форума. Об этом сообщили организаторы.
Католики смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов
04.09.2014
Католики Беларуси смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов, в Римско-католической церкви (РКЦ) в Беларуси.
В минском торговом центре изъяли контрабандные овощи и фрукты на Br100 млн
04.09.2014
Сотрудники финансовой милиции изъяли более 4 т фруктов и овощей, нелегально ввезенных на территорию Беларуси. Об этом в пресс-службе Комитета государственного контроля.

НОВОСТИ В МИРЕ

Порошенко обсудил с Меркель план мирного урегулирования на Донбассе, который может стать основой для переговоров в Минске
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко провел телефонные консультации с канцлером Германии Ангелой Меркель, они обсудили усилия для достижения мира на Донбассе. Об этом сообщает пресс-служба Порошенко.
Пан Ги Мун приветствует переговоры о реализации плана мирного урегулирования конфликта в Украине
04.09.2014
Генеральный секретарь ООН Пан Ги Мун воодушевлен продолжающимися обсуждениями между президентами Украины и России, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Центр новостей ООН.
Порошенко рассчитывает на начало 5 сентября мирного процесса
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко надеется, что на следующей встрече трехсторонняя контактная группа начнет переговоры о процессе мирного урегулирования ситуации в Донецкой и Луганской областях. Такая информация размещена на официальном сайте главы украинского государства.
все новости

Курсы валют НБРБ

Доллар США: 10430 Br

Евро: 13700 Br

Российский рубль: 280 Br

Погода

2 сентября. +16...+31.

Облачно с прояснениями, преимущественно без осадков.

Ветер северный 4 - 9 м/с

ОПРОС

На чем вы никогда не будете экономить?
© Газета "Мінская праўда" (2008-2010)
Свидетельство о регистрации №1138, 29 января 2010 года.
info@minpraud.by
RATING ALL.BY